TGViewer
Channel Public Channel
Музычная капэля "Ойра"

Музычная капэля "Ойра"

@oira_by

To get in touch with us nasokriss@gmail.com
Subscribers
158
Photos
370
Videos
31
Links
140
Recent Posts 14 shown
Post #696 32

Forwarded from Будзьма беларусамі!

❄️ У Вільні пройдзе 7-мы фестываль «Беларусь старажытная»

10 кастрычніка ў Новавіленскім культурным цэнтры (Gerovės g. 1 Vilnius) адбудзецца 7-мы фестываль «Беларусь старажытная». Чарговым разам збяруцца беларускія, літоўскія, польскія, латышскія фальклорныя гурты, каб прадэманстраваць сваю традыцыйную (этнічную) культуру.

Новавіленскі культурны цэнтр ужо ў 7-мы раз расчыніць свае дзверы, каб прывітаць удзельнікаў. Гэта ўжо сталася традыцыяй, што фестываль адбываецца там. А самы першы фестываль адбыўся 9 лістапада 2019 г. у Новавіленскай гімназіі «Жарос».


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 👏 1
Post #695 61

Forwarded from GOODų idėjų YOUra

Gudų kultūros skambesiai Klaipėdoje!

Kviečiame į šventę, kurioje susitinka tradicinis paveldas ir klasikinio meno meistriškumas!
Jūsų laukia koncertas, šokiai, edukacijos ir vaišės tradiciniais gudų skanėstais

📅 Renginio laikas ir vietos:
2026 m. rugsėjo 26 d., 13:00 - 17:00 - KTKC, Donelaičio g. 6B

2026 m. rugsėjo 27 d., 11:00 - 13:00 - papildomi šokiai Erdvėje goodų idėjoms, Manto g. 4

🎟️ Įėjimas nemokama

Renginis vyks gudų (baltarusių) ir lietuvių kalba

Atvykite patys ir pakvieskite draugus!
______
  • 👍 2
  • 👏 1
Post #693 775
"Ойра" на Кірмашы народаў (Tautų Mugė) 2026!

Лукішская плошча (Lukiškių aikštė)

Субота, 19 верасня, 16.30
Нядзеля, 20 верасня, 14.30

Прыходзьце патанцаваць беларускія народныя танцы і паслухаць беларускія народныя спевы!

Таксама беларускую супольнасць у Літве прадставяць гурты "БаранÁ" і "Світанак"

Падрабязней на сайце tautumuge.lt
  • 👍 5
  • 👏 1
Post #691 733
  • 👏 2
Post #687 117

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📌 “Літва вачыма беларускіх мастакоў” – выстава карцін беларускіх мастакоў адкрылася 30 чэрвеня ў Тракайскім цэнтры культуры і мастацтваў.

🖼 На ёй прадстаўлены больш 30-ці прац, якія былі напісаныя падчас пленераў у Вільні, пачынаючы з 2017 па 2024 год.

Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/kultura/litva-vacyma-belaruskich-mastakou-vystava-u-trokach/
  • 👏 3
Post #683 110

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📌 Беларусы Вільні 24 чэрвеня адсвяткавалі Купалле на беразе ракі Віліі (Нярыса) у Вільні.

🔻 Адзначаць гэтае традыцыйнае свята ў сталіцы Літвы беларусы пачалі ў 1911 годзе па ініцыятыве грамадскага дзеяча, археолага Івана Луцкевіча, пасля перарыву Купалле было адноўленае Беларускім клубам “Сябрына” ў 2013 годзе.

https://racyja.com/by/sumezza/belarusy-vilni-adsvjatkavali-kupalle/
  • 👏 2
Post #682 46

Forwarded from Музычная капэля "Ойра"

БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2026 З "СЯБРЫНАЙ" І ТВОРЧЫМ АБ'ЯДНАННЕМ "БЕЛАРУСКІ ЦУД"

У гэтым годзе Беларускі клуб "Сябрына" і творчае аб'яднанне "Беларускі цуд" у чарговы раз адзначаюць Купалле на беразе Віліі.

Традыцыя святкавання беларусамі Вільні Купальскага свята на беразе Віліі (р. Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая "Сябрынай" у 2013 годзе.

Запрашаем Вас далучыцца да святкавання Купалля разам з намі!

Сёлета вас чакаюць:

🌿выступы гуртоў BaranÁ, “Ойра”
🌿 пляценне вянкоў
🌿 пошукі папараць-кветкі
🌿 беларускія народныя танцы
🌿 купальскі крупнік

Свята адбудзецца:
🗓 24 чэрвеня 2026 года
⏰ а 17.00
💶 бяскоштны ўдзел
📍за Другім пляжам у Валакампяй

Інфармацыйная падтрымка: грамадская ініцыятыва Будзьма беларусамі!, крама+творчая прастора "KROPKA"

PS: Рэкамендуем сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка🙂
  • ❤ 2
  • 👏 2
Post #680 91

Forwarded from Dapamoga

🌳 “Пад чароўным дрэвам” – гэта інтэграцыйны беларуска-літоўскі сямейны фестываль. Яго асноўная мэта – аб’яднаць беларускія і літоўскія сем’і з дзецьмі ў прыязнай дзюхмоўнай і дзвюхкультурнай прасторы, спрыяць больш шчыльнаму знаёмству і міжкультурнаму ўзаемадзеянню.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ:

🟥 Вялікая зала

11:30 - Урачыстае адкрыццё
13:00 - Сустрэча з беларускімі і літоўскімі пісьменнікамі: Ганна Янкута, Андрэй Скурко, Лізавета Лянкевіч, Юрга Віле, Віргіс Шыдлаўскас, Аўшра Кюдулайтэ (для ўсёй сям’і)
14:00 - Літаратурна-музычная імпрэза Віргіса Шыдлаўскаса (для дзяцей і падлеткаў)
15:00 - Мастацка-літаратурныя майстар-класы: Лізавета Лянкевіч, Аўшра Кюдулайтэ, Дар’я Роскач (для дзяцей і падлеткаў)
17:00-18:00 - Канцэрт: “Navokal”, Ганна Шарыфа і Дзенісас Мурашовас, “7 Hills Universal Band”, “DINOZ”

📌 Падчас фестывалю будзе працаваць стэнд кнігарні “Гартайка”, а таксама можна будзе купіць кнігі літоўскіх аўтараў

📌 За ўдзел у літаратурных імпрэзах Лізы Лянкевіч дзякуем Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў

🟨 Кавярня/майстар-класы

11:00-14:00 - майстар-клас “Салома”: майстрыца Яўгенія (для ўсёй сям’і)
12:00-14:00 - майстар-клас “Вырабы са скуры”: майстрыца Інгеборге (для дарослых)
14:00-16:00 - майстар-клас “Пляценне з травы”: майстрыца Аўшра (для дарослых)
14:30-17:00 - майстар-клас “3D-друк”: Павал (для дзяцей і падлеткаў)

🟩 Падворак

11:00-11:30 - гурт “Ойра”: спевы, гульні, танцы (для ўсёй сям’і)
12:00-13:00 - майстар-клас па паркуры: “Vilniaus Parkuro Akademija” (для дзяцей і падлеткаў)
12:00-15:00 - музыка ад дыджэя
15:00-16:00 - гурт “Ойра”: спевы, гульні, танцы (для ўсёй сям’і)
16:00-16:30 - вулічы тэатр “Вір”
17:00-18:00 - гульні ад стваральнікаў кнігі “Ха-Хэй-Хо” (для ўсёй сям’і)
18:00-19:00 - культурна-гістарычны квіз: гісторык і даследчыца Паўліны Скурко (для ўсёй сям’і)

📌 Увесь час - выстава «Вільня вачыма беларускіх мастакоў» (пры падтрымцы Таварыства беларускай культуры)

🟧 Альтанка і печ

13:30-15:00 - майстар-клас “Гатуем піцу!”: літоўска-беларуская пякарня “Dvi Bandelės” (для ўсёй сям’і)

Усе актыўнасці бясплатныя

📆 20 чэрвеня
⏰ 11:00-19:00
📍
Sodas2123 (Vitebsko g. 21–23)
  • ❤ 1
  • 👏 1
Post #678 2.56K
БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2026 З "СЯБРЫНАЙ" І ТВОРЧЫМ АБ'ЯДНАННЕМ "БЕЛАРУСКІ ЦУД"

У гэтым годзе Беларускі клуб "Сябрына" і творчае аб'яднанне "Беларускі цуд" у чарговы раз адзначаюць Купалле на беразе Віліі.

Традыцыя святкавання беларусамі Вільні Купальскага свята на беразе Віліі (р. Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая "Сябрынай" у 2013 годзе.

Запрашаем Вас далучыцца да святкавання Купалля разам з намі!

Сёлета вас чакаюць:

🌿выступы гуртоў BaranÁ, “Ойра”
🌿 пляценне вянкоў
🌿 пошукі папараць-кветкі
🌿 беларускія народныя танцы
🌿 купальскі крупнік

Свята адбудзецца:
🗓 24 чэрвеня 2026 года
⏰ а 17.00
💶 бяскоштны ўдзел
📍за Другім пляжам у Валакампяй

Інфармацыйная падтрымка: грамадская ініцыятыва Будзьма беларусамі!, крама+творчая прастора "KROPKA"

PS: Рэкамендуем сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка🙂
  • 👏 6
  • ❤ 1
Post #677 137

Forwarded from KROPKA

Нам сёньня 2 гады 🥳

З гэтай нагоды мы радыя паведаміць, што на нашым сайціку ўжо больш за 100 розных тавараў 🛍

Фота з адкрыцьця


Zaprašajma za pakupkami 🤍

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
I-VII 11:00-20:00


📍 Sajt
📹 Jutub
🧵 Treds
🥳 TykTok
😎 Fejsbuk
🎵 Spocifaj
🕊 Instahram
☕️ Kupimniekavy
  • 🔥 6
  • ❤ 1
  • 👏 1
Older posts →

About this channel

How can I read @oira_by without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Музычная капэля "Ойра": recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Музычная капэля "Ойра" have?
Музычная капэля "Ойра" (@oira_by) has 158 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Музычная капэля "Ойра" know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →