❗Расклад выступленняў беларускіх атлетаў на Алімпіядзе-2026
У пятніцу ў італьянскіх Мілане і Корціне-д’Ампеццо адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Зімовых Алімпійскіх гульняў-2026. Італія прымае зімовую Алімпіяду ўжо трэці раз у гісторыі (1956, 2006 і 2026). Спаборніцтвы стартуюць ужо заўтра, а першыя камплекты медалёў будуць разыграныя ў суботу.
Беларусь на гэтых Гульнях прадстаўлена мінімальным складам — усяго сем атлетаў. Біятлон і хакей застаюцца пад міжнародным банам, а ў фрыстайл адабраліся выключна жанчыны. Такім чынам, склад беларускай дэлегацыі цалкам жаночы.
Беларускія ўдзельніцы АГ-2026:
◾ фрыстайл (лыжная акрабатыка): Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава
◾ канькабежны спорт: Марына Зуева
◾ лыжныя гонкі: Ганна Каралёва
◾ горныя лыжы: Марыя Шканава
◾ фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава
📅 Расклад выступленняў (час мінскі)
⚡Субота, 7 лютага
15:00 — лыжныя гонкі, скіятлон 20 км (10+10): Ганна Каралёва
18:00 — канькабежны спорт, 3000 м: Марына Зуева
⚡Аўторак, 10 лютага
11:15 — лыжныя гонкі, спрынт (класічны стыль): Ганна Каралёва
⚡Чацвер, 12 лютага
15:00 — лыжныя гонкі, раздзельная гонка 10 км: Ганна Каралёва
18:30 — канькабежны спорт, 5000 м: Марына Зуева
⚡Аўторак, 17 лютага
12:45 — фрыстайл, кваліфікацыя (лыжная акрабатыка): Гуськова, Дзяруга, Андрыянава
20:45 — фігурнае катанне, кароткая праграма: Вікторыя Сафонава
⚡Серада, 18 лютага
12:00 — горныя лыжы, слалам: Марыя Шканава
13:30 — фрыстайл, фінал (топ-12): Гуськова, Дзяруга, Андрыянава
⚡Чацвер, 19 лютага
21:00 — фігурнае катанне, адвольная праграма: Вікторыя Сафонава
Асобныя спадзяванні звязаныя з Ганнай Гуськовай — алімпійскай чэмпіёнкай-2018 і срэбранай прызёркай АГ-2022 у фрыстайле.
На мінулай Зімовай Алімпіядзе ў Пекіне-2022 Беларусь заваявала два медалі (Гуськова і Антон Смольскі ў біятлоне) пры ўдзеле 29 спартсменаў. Цяпер жа існуе верагоднасць, што Алімпіяда-2026 стане першай з 1994 года, з якой беларуская каманда можа вярнуцца без узнагарод.
Post #3692
270
- 👍 8