TGViewer
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF @zozhteam · 710 subscribers
Post #3701 255
🏅 Спартыўныя санкцыі і Беларусь: дыскусія працягваецца.

Нямецкае выданне Deutsche Welle апублікавала вялікі матэрыял пра рашэнне МАК зняць абмежаванні з беларускіх спартсменаў і яго наступствы для беларускага спорту.

У матэрыяле прадстаўлены пазіцыі выканаўчага дырэктара Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандра Апейкіна і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі.

На думку Апейкіна, галоўны вынік рашэння — тое, што МАК упершыню выразна аддзяліў Беларусь ад Расіі ў пытанні спартыўных санкцый.

«Гэта падкрэслівае спартыўны суверэнітэт Беларусі і адкрывае магчымасці для вяртання беларускіх спартсменаў і асабліва дзяцей на міжнародную арэну», — адзначае кіраўнік BSSF.

Разам з тым у BSSF лічаць, што пры прыняцці рашэння былі недастаткова ўлічаныя інтарэсы сотняў беларускіх спартсменаў, якія вымушана пакінулі краіну пасля 2020 года, а таксама інтарэсы ўкраінскага спорту як найбольш пацярпелага боку.

У сваю чаргу Павел Латушка крытыкуе рашэнне МАК і звяртае ўвагу на тое, што многія пытанні, звязаныя з рэпрэсіямі супраць беларускіх спартсменаў і незалежнасцю спартыўных інстытутаў у Беларусі, застаюцца без адказу.

У любым выпадку апошнія рашэнні міжнародных федэрацый паказваюць, што працэс вяртання Беларусі ў сусветны спорт ужо пачаўся. І сёння асабліва важна, каб у гэтым працэсе былі пачутыя ўсе беларускія спартсмены — як унутры краіны, так і за яе межамі.

📎 Спасылка на матэрыял Deutsche Welle:
https://www.dw.com/ru/belorusy-snova-v-bolsom-sporte-pod-svoim-flagom-s-kogo-snaty-sankcii/a-77317169
DW Белорусы в большом спорте под своим флагом: санкции сняты? Белорусские спортсмены возвращаются на международные соревнования - под официальным флагом и в командных видах спорта. Кто за и против такого решения и почему с режима в Минске снимают санкции в мире спорта - у DW.
  • 👍 6
  • 👎 5
  • ❤ 1
More from @zozhteam
  1. Jul 13, 2026🚨 У Варшаве напалі на Аляксандру Герасіменю. У цэнтры Варшавы невядомы мужчына напаў на б…
  2. May 7, 2026❗МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры. Міжнаро…
  3. Apr 5, 2026❗ПАДТРЫМАЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ПРАЦУ BSSF Шаноўныя сябры і калегі, ўжо больш за 5 гадоў Беларускі ф…
  4. Mar 23, 2026❗20 сакавіка ў Мінску быў агучаны завочны прысуд былому дырэктару Рэспубліканскага цэнтра…
  5. Mar 11, 2026📌 BSSF: у міжнародным спорце назіраюцца новыя тэндэнцыі. Дырэктар Беларускага фонда спарт…
  6. Mar 10, 2026🥇 17-гадовая фрыстайлістка Любоў Піліпенка заваявала золата на этапе Кубка Еўропы Беларус…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →