📌 BSSF: у міжнародным спорце назіраюцца новыя тэндэнцыі.
Дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістамі Беларускага Радыё Рацыя пра актуальныя падзеі ў алімпійскім і міжнародным спартыўным жыцці.
Падчас размовы былі адзначаныя некалькі ключавых тэндэнцый, якія сёння фарміруюць парадак дня ў сусветным спорце.
Па-першае, назіраецца паступовае вяртанне беларускіх і расейскіх атлетаў на міжнародную арэну. У шэрагу відаў спорту ўжо адбываюцца першыя крокі па аднаўленні ўдзелу каманд. Асабліва гэта датычыцца дзіцяча-юнацкага спорту, дзе допускі ў некаторых дысцыплінах ужо адбываюцца без абмежаванняў — у прыватнасці ў валейболе і гандболе.
Другі прыкметны трэнд — паступовае змяншэнне актыўнай салідарнасці міжнароднай спартыўнай супольнасці з Украінай, якая назіралася ў першыя гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.
Яшчэ адна тэндэнцыя — больш пільная ўвага да выкарыстання сімвалаў і палітычных мэсэджаў у спорце. Тэхнічныя дэлегаты ўсё часцей звяртаюць увагу на экіпіроўку атлетаў і публічныя жэсты падчас спаборніцтваў. Відавочна, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) бярэ курс на мінімізацыю выкарыстання спартыўных пляцовак для палітычных акцый.
У BSSF адзначаюць, што гэтыя працэсы могуць істотна паўплываць на развіццё міжнароднага спорту і прынцыпы, якія будуць дзейнічаць падчас будучых алімпійскіх цыклаў.
📎 Больш падрабязна — у інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sport/naziraem-trend-zatuchannja-salidarnasci-z-ukrainaj-u-sporce/
Post #3697
263