❗МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) апублікаваў новую заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць беларускіх спартсменаў і нацыянальныя зборныя да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.
Як адзначаецца на сайце арганізацыі, МАК фактычна адмяніў свае рэкамендацыі ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года, на падставе якіх беларускія атлеты і каманды былі адхілены ад міжнароднага спорту або дапускаліся толькі ў абмежаваным нейтральным статусе.
«МАК зноў заяўляе, што ўдзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах не павінен абмяжоўвацца дзеяннямі іх урадаў, уключаючы ўдзел у вайне або канфлікце», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.
У камітэце таксама падкрэслілі, што беларускія спартсмены ўдзельнічалі ў апошніх міжнародных турнірах у якасці індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) «без якіх-небудзь інцыдэнтаў на спартыўнай арэне або па-за яе межамі».
Акрамя таго, у МАК адзначылі, што Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі «знаходзіцца ў добрым стане і выконвае Алімпійскую хартыю».
Пры гэтым МАК пакінуў у сіле абмежаванні і санкцыі ў дачыненні да Расіі.
Нагадаем, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе міжнародны спорт увёў беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі. У апошнія месяцы, аднак, у шэрагу відаў спорту назіраецца тэндэнцыя да паступовага вяртання беларускіх атлетаў, у тым ліку ў гандболе, валейболе, водных відах спорту і іншых дысцыплінах.
Новая пазіцыя МАК можа стаць ключавым сігналам для міжнародных федэрацый адносна далейшага змякчэння абмежаванняў для беларускага спорту.
Post #3700
278
- 🤬 5
- 😁 3
- 👍 2
- 🤔 2
- ❤ 1
- 🤡 1