TGViewer
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF @zozhteam · 710 subscribers
Post #3691 375
Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях-2026: каментар Аляксандра Апейкіна для Беларускае Радыё Рацыя .

Беларусь на Зімовай Алімпіядзе-2026, якая пройдзе з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Корціна-д’Ампеццо, будзе прадстаўленая толькі сямю жанчынамі-спартсменкамі. Гэта найменшая дэлегацыя за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў зімовых Алімпійскіх гульнях. Раней антырэкорд належаў АГ-2014 у Сочы, дзе выступалі 27 беларускіх спартоўцаў.

Сітуацыю пракаментаваў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін:

🗣️ «Кваліфікацыі праходзілі позна, а рашэнні пра допуск у нейтральным статусе многія міжнародныя федэрацыі прымалі літаральна ў апошні момант. Гэтая Алімпіяда стане найменшай па колькасці прадстаўнікоў за ўсю гісторыю. Беларускія спартоўкі будуць выступаць у нейтральным статусе і фактычна прадстаўляць саміх сябе, але ўсе разумеюць, што яны так ці інакш звязаныя з Беларуссю».

Апейкін таксама адзначыў, што з улікам вельмі абмежаванага складу зборнай не варта чакаць медальных вынікаў:

🗣️«У лыжных гонках у нас толькі адна прадстаўніца — Ганна Каралёва, у канькабежным спорце — Марына Зуева. У фрыстайле будзе тры спартоўкі — Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава. Я не думаю, што варта чакаць медалёў. Адзіны рэальны шанс, магчыма, ёсць у Ганны Гуськовай».

Беларускія спартоўкі выступяць пад нейтральным сцягам.

🏅 Склад беларускай дэлегацыі на АГ-2026:

◾Лыжная акрабатыка (фрыстайл): Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава

◾Горныя лыжы: Марыя Шканова

◾Канькабежны спорт: Марына Зуева

◾Лыжныя гонкі: Ганна Каралёва

◾Фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава

Зімовая Алімпіяда-2026 стане для беларускага спорту сімвалічнай — з мінімальнай прысутнасцю, але з захаваннем сувязі з міжнароднымо алімпійскім рухам.

Поўнае інтэрв'ю выканаўчага дырэктара Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці для Радыё Рацыя слухайце па спасылцы 👇

https://racyja.com/by/sport/zbornaja-belarusi-na-zimovaj-alimpijadze-2026/
Рацыя Зборная Беларусі на Зімовай Алімпіядзе-2026 Толькі жанчыны і самая маленькая каманда ў гісторыі.
  • 👍 5
  • ❤ 3
More from @zozhteam
  1. Jul 13, 2026🚨 У Варшаве напалі на Аляксандру Герасіменю. У цэнтры Варшавы невядомы мужчына напаў на б…
  2. Jun 3, 2026🏅 Спартыўныя санкцыі і Беларусь: дыскусія працягваецца. Нямецкае выданне Deutsche Welle а…
  3. May 7, 2026❗МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры. Міжнаро…
  4. Apr 5, 2026❗ПАДТРЫМАЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ПРАЦУ BSSF Шаноўныя сябры і калегі, ўжо больш за 5 гадоў Беларускі ф…
  5. Mar 23, 2026❗20 сакавіка ў Мінску быў агучаны завочны прысуд былому дырэктару Рэспубліканскага цэнтра…
  6. Mar 11, 2026📌 BSSF: у міжнародным спорце назіраюцца новыя тэндэнцыі. Дырэктар Беларускага фонда спарт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →