У Савеце Еўропы возьмуць на кантроль справу аб знікненні Анатоля Котава.
Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага сакратара Савета Еўропы Бьёрн Берге пад час сваёй прамовы на міжнароднай спартыўнай канферэнцыі Play the Game 2025 у фінскім Тампарэ.
У сваёй прамове Бьёрн Берге агучыў: "Мы выказваем нашу глыбокую занепакоенасць з улікам таго, што Анатоль Котаў знік у таямнічых абставінах менш чым два месяцы таму. У Савеце Еўропы мы зробім усё магчымае — і шчыра спадзяюся, што яго знойдуць жывым і ў бяспецы".
Берге звярнуў увагу, што многія з прысутных памятаюць Анатоля Котава з мінулых канферэнцый, калі ён выступаў ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.
Больш падрабязна можна прачытаць на сайце Савета Еўропы:
https://www.coe.int/en/web/portal/-/finland-play-the-game-conference-defends-democratic-debate-in-sports-even-when-uncomfortable-
Post #3687
430