TGViewer
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF @zozhteam · 710 subscribers
Post #3683 331
🆘 ПАСЕ заклікала Турцыю высветліць абставіны знікнення Анатоля Котава

Гендакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па пытаннях кіравання і этыкі ў спорце Могэнс Енсэн выступіў з заявай у сувязі з паведамленнямі пра знікненне Анатоля Котава — міжнароднага каардынатара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF):

"Я выказваю глыбокую заклапочанасць знікненнем у Турцыі Анатоля Котава, паважанай асобы ў міжнароднай спартыўнай супольнасці".

Ён нагадаў, што Котаў прысвяціў шмат гадоў сваёй кар’еры прасоўванню справядлівасці ў спорце і абароне правоў спартсменаў.

📣 Енсэн заклікаў улады Турцыі прыняць усе неабходныя меры для пошуку Котава, забеспячэння яго бяспекі і высвятлення абставінаў знікнення. Таксама ён звярнуўся да міжнароднай спартыўнай і праваабарончай супольнасці, а таксама да дыпламатычных структур — захоўваць пільнасць і праявіць салідарнасць.

📍 Нагадаем, што 45-гадовы Анатоль Котаў прыляцеў у Стамбул 21 жніўня і перастаў выходзіць на сувязь у 21:28. Паводле інфармагенцтва IHA, ён мог вылецець у Трабзон, а адтуль — адплыць у Сочы на прыватнай яхце. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Жонка Котава падала заяву ў паліцыю Турцыі аб яго знікненні.

https://pace.coe.int/en/news/9989/pace-rapporteur-makes-an-urgent-appeal-for-the-safe-return-of-belarusian-sports-figure-anatol-kotau
pace.coe.int PACE rapporteur makes an urgent appeal for the safe return of Belarusian sports figure Anatol Kotau “I express my deep concern at reports of the disappearance in Turkey of Anatol Kotau, a respected figure in the international sports community and a long-standing advocate for the rights of Belarusian athletes,” today said Mogens Jensen (Denmark, SOC), general…
  • 👍 10
  • ❤ 1
  • 🤣 1
More from @zozhteam
  1. Jul 13, 2026🚨 У Варшаве напалі на Аляксандру Герасіменю. У цэнтры Варшавы невядомы мужчына напаў на б…
  2. Jun 3, 2026🏅 Спартыўныя санкцыі і Беларусь: дыскусія працягваецца. Нямецкае выданне Deutsche Welle а…
  3. May 7, 2026❗МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры. Міжнаро…
  4. Apr 5, 2026❗ПАДТРЫМАЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ПРАЦУ BSSF Шаноўныя сябры і калегі, ўжо больш за 5 гадоў Беларускі ф…
  5. Mar 23, 2026❗20 сакавіка ў Мінску быў агучаны завочны прысуд былому дырэктару Рэспубліканскага цэнтра…
  6. Mar 11, 2026📌 BSSF: у міжнародным спорце назіраюцца новыя тэндэнцыі. Дырэктар Беларускага фонда спарт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →