TGViewer
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF @zozhteam · 706 subscribers
Post #3287 753
⚡️WHITE PANTHER CUP - 2024⚡️

Прапанова падтрымаць ці выступіць партнёрам вялікага дзіцячага атлетычнага турніру ў Кіеве.

Шаноўныя сябры!

Як і год таму, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці далучаецца да правядзення ўсеўкраінскага дабрачыннага дзіцячага турніру "Кубак Белай пантэры". Разам з грамадскай арганізацыяй "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі" і іншымі ўкраінскімі партнёрамі мы ладзім найбуйнейшае дзіцячае і юнацкае спаборніцтва Украіны па лёгкай атлетыцы. Мэта турніру - падтрымаць маладыя таленты з усіх рэгіёнаў Украіны і натхніць іх на працяг спартовай актыўнасці і здаровага ладу жыцця. Ва ўмовах вайны такія падзеі маюць асаблівае сацыяльнае значэнне.

Дзіцячы турнір "Кубак Белай пантэры" адбудзецца 13 снежня 2024 года ў Кіеве і збярэ больш за 250 юных атлетаў з усёй Украіны. Турнір праходзіць на прызы славутай украінскай лёгкаатлеткі, бронзавай алімпійскай прызёркі, чэмпіёнкі свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы, прэзідэнткі Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны Вольгі Саладухі.

Мы збіраем кошты на арганізацыйныя выдаткі і невялічкія сувеніры для ўсіх маленькіх удзельнікаў.

Падтрымаць турнір можна па спасылцы. Каб выступіць афіцыйным партнёрам турніру, просім звярнуцца ў наш чат-бот: @bssfbot

https://youtu.be/1zhNiWiB_Xg?si=FFdaoL8YavRGWfKq
YouTube У Києві пройшли змагання для дітей «Кубок Білої Пантери» Разом із колегами з об‘єднання «Розумна політика» відвідали легкоатлетичні змагання зі стрибків Кубок Білої Пантери, які вже другий рік поспіль пройшли у Києві за ініціативи спортивної гордості України Ольги Саладухи. У ці важкі для країни часи проведення…
  • 👍 12
  • ❤ 3
More from @zozhteam
  1. Jul 13, 2026🚨 У Варшаве напалі на Аляксандру Герасіменю. У цэнтры Варшавы невядомы мужчына напаў на б…
  2. Jun 3, 2026🏅 Спартыўныя санкцыі і Беларусь: дыскусія працягваецца. Нямецкае выданне Deutsche Welle а…
  3. May 7, 2026❗МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры. Міжнаро…
  4. Apr 5, 2026❗ПАДТРЫМАЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ПРАЦУ BSSF Шаноўныя сябры і калегі, ўжо больш за 5 гадоў Беларускі ф…
  5. Mar 23, 2026❗20 сакавіка ў Мінску быў агучаны завочны прысуд былому дырэктару Рэспубліканскага цэнтра…
  6. Mar 11, 2026📌 BSSF: у міжнародным спорце назіраюцца новыя тэндэнцыі. Дырэктар Беларускага фонда спарт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →