❗️Заява BSSF наконт размеркавання сродкаў з Анлайн-марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно!"❗️
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці лічыць вызваленне і падтрымку палітычных зняволеных адной з прыярытэтных задачаў беларускага грамадства.
Менавіта таму мы падтрымалі ідэю правядзення Анлайн-марафона "Нам не ўсё адно!", які прадэманстраваў, што пачуццё салідарнасці, якое так яскрава выявілася ў 2020, не знікла пад прыгнётам рэпрэсій і грузам паўсядзённых праблем.
"Беларус беларусу беларус!" — гэтая фраза забітага Вітольда Ашурка стала сапраўдным дэвізам адраджаючайся беларускай нацыі.
Разам з тым з улікам цяперашняй сітуацыі BSSF прыняў рашэнне працягваць аказваць падтрымку беларускім спартоўцам і спартыўным спецыялістам, якія пацярпелі ў выніку палітычнага пераследу, у рамках раней наладжаных непублічных механізмаў.
Такім чынам, BSSF не будзе прымаць удзел у размеркаванні сродкаў, сабраных у выніку Марафона. Сродкі, на якія мог бы прэтэндаваць BSSF у якасці аператара, будуць размеркаваны паміж іншымі арганізацыямі, якія падтрымалі Марафон, для аказання адраснай падтрымкі палітычным вязням.
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Post #3145
1.07K

- 👍 33
- ❤ 4
- 🔥 1