💥Свабодныя спартсмены запрашаюць далучыцца да флэшмобу, прысвечаннаму Дню спартыўнай салідарнасці!
30 верасня мы адзначаем Дзень спартыўнай салідарнасці, каб нагадаць беларусам аб барацьбе нашых сумленных спартсменаў.
Мы запрашаем вас далучыцца да спартыўнага флэшмобу, які пройдзе з 30 верасня па 2 кастрычніка:
1️⃣Спорт кожны дзень:
▪️Здымаем відэа, як вы робіце спартыўнае практыкаванне ў любых умовах
▪️Адзначаем інстаграм @sos_by_2020 і трох сяброў, дадаем хэштэгі #спорткожныдзень
2️⃣Лепшае спартыўнае мерапрыемства:
▪️Здымаем фота з вашага спартыўнага мерапрыемства і выкладаем у сябе ў сацсетках.
▪️Адзначаем інстаграм @sos_by_2020 і хэштэгі #спартсменызнародам #вольнаябеларусь
🔥Конкурс для беларускіх дыяспар!
Мы запрашаем прадстаўнікоў дыяспар даслаць фота з маршу ў вашым горадзе ў тэлеграм-бот @bssfbot
Вось якія прызы вас чакаюць:
▪️Фірменныя цішоткі з аўтографамі свабодных спартсменаў;
▪️Zoom з любімым свабодным спартсменам;
▪️Трэніроўка са свабодным спартсменам.
І памятайце — толькі разам мы пераможам✊🏻
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Post #2442
3.37K

- 👍 25