💥Міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісала больш за 450 прадстаўнікоў спорту!
Сярод тых, хто гучна заявіў аб сваёй пазіцыі і асудзіў ваенную агрэсію з боку Расіі, ёсць такія зоркі спорту, як Крысціан Дорэл — малдоўскі чэмпіён свету па кікбоксінгу, Дыяго Каладо — партугальскі чэмпіён свету і Еўропы па муай тай, Сяргей Куляба — украінскі чэмпіён свету па муай тай, Сяргей Скіба — шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і муай тай, Дзмітрый Хрістіч — дырэктар Федэраціі хакея Украіны і іншыя.
Мы ўдзячныя кожнаму за пакінуты подпіс і падтрымку ўкраінскага народа ў гэты цяжкі для іх час. Вайна павінна спыніцца! Мы выстаўляем патрабаванні аб спыненні баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны, вывадзе войскаў з Украіны і Беларусі, а таксама пакаранні ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.
✊🏻Сярод тых, хто падпісаў Антываенную дэкларацыю, нямала прадстаўнікоў спорту, якія на дадзены момант знаходзяцца ў Беларусі. Ваша смеласць заслугоўвае асобнай падзякі.
Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартсменаў ужо сёння! Паставіць свой подпіс пад дэкларацыяй можна, як заўсёды, па спасылцы👈🏻
Post #2149
787