🥈Беларускі кікбаксёр Іван Ганін выставіў арыгінальны сярэбраны медаль чэмпіянату свету 2017 на дабрачынны аўкцыён!
Медаль Івана Ганіна ўваходзіць у серыю лотаў на дабрачынным аўкцыёне "World Sports For Ukraine", створаным Tribuna.com, BSSF і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" з мэтай сабраць сродкі для дапамогі Украіне ў жорсткай вайне, якую развязала Расія.
Вось як спартсмен каментуе свой учынак:
🗣Гэта мой першы медаль з чэмпіянатаў свету WAKO. Заваяваў я яго ў Будапешце ў 2017 годзе. Вельмі дарагой мне як памяць, але гэта зусім нішто ў ваенны час. Я вельмі спадзяюся, што выручаных грошай хопіць, каб купіць каску ці бронекамізэльку, бо чалавечае жыццё — гэта самае каштоўнае. А на вайне зараз самыя лепшыя людзі Украіны.
Прыняць удзел у аўкцыёне і падтрымаць украінскі народ можна па спасылцы👈🏻
Post #2147
7.95K

- 👍 35