🗣 Сустрэча для падлеткаў: усе сакрэты камфортнай камунікацыі
Як лёгка знаходзіць агульную мову з аднагодкамі, адчуваць сябе ўпэўнена ў суполцы і што рабіць, калі зносіны становяцца складанымі ці ператвараюцца ў булінг?
Запрашаем падлеткаў на інтэрактыўную сустрэчу! Без нудных лекцый і павучанняў — толькі жывая размова, карысныя парады і адкрыты дыялог.
Пра што паразмаўляем:
🔹 Сакрэты камунікацыі: як лёгка завязваць знаёмствы і знаходзіць «сваіх».
🔹 Камфортнае асяроддзе: як будаваць сяброўства на роўных.
🔹 Абарона ад булінгу: як правільна рэагаваць на ціск і абараніць сябе.
Сустрэчу правядзе Наталля Скібская — экспертка па камунікацыі, псіхолаг, якая ўмее гаварыць з падлеткамі на складаныя тэмы проста і на роўных.
🗓 Калі: Гэты чацвер 10 09, 18 30
📍 Дзе: Doźynkowa 6a
🎟 Уваход: Вольны
Прыходзьце самастойна ці з сябрамі!
Post #595
517
- ❤ 3
- 👍 2