Вялікія навіны нашага клуба! 🌟
Нас заўважыла мэрыя Варшавы (Urząd m.st. Warszawy), і цяпер разам з імі мы запускаем новы праект для моладзі — «Варшава — наша месца: Горад вачыма маладых жыхароў»
У межах праекта адкрываецца Міжкультурная медыялабараторыя для падлеткаў і моладзі (14–21 гадоў). Гэта выдатная прастора, дзе хлопцы і дзяўчаты змогуць пазнаёміцца, знайсці новых сяброў і навучыцца ствараць сучасны кантэнт.
План праграмы:
🗺 4 гарадскія экспедыцыі — даследуем Варшаву з розных бакоў.
🎙 Майстар-класы з экспертамі — сторытэлінг, стварэнне відэа і міні-падкасты.
🎬 Фінальная прэзентацыя — супольны медыяпраект у партфоліа кожнага ўдзельніка.
Запрашаем падлеткаў і моладзь паходжання з Беларусі, Украіны, Польшчы, Грузіі, Казахстана, ромскай супольнасці ды іншых краін.
Удзел у праграме бясплатны.
Запісацца і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы
Post #599
416

- ❤ 8
- 👏 3
- 🔥 1