Дарагія бацькі і нашы цудоўныя падлеткі!
Дзякуем усім за тое, што прыйшлі! Вельмі радыя былі з кімсьці пазнаёміцца, а з кімсьці - сустрэцца зноў.
Атмасфера на полі Макотоўскім атрымалася надзвычай цёплай і прыемнай, а пасля сустрэчы засталося адчуванне напоўненасці, пазітыўнай матывацыі і вялікі імпульс рухацца далей з нашым клубам. Здаецца, атрымалася весела і ўтульна, мы выдатна пафоткаліся 😉, і такія мерапрыемствы дакладна трэба паўтараць.
Гэтая сустрэча стала выдатнай нагодай сабрацца ўсім разам, а заадно і пазнаёміць пана Норберта з намі (на фота). Нагадаю, пан Норберт - уласнік баксёрскай залы ў Ломянках, дзе цяпер стаіць наш апарат для прыёму бутэлек. Гэта дазваляе нам зарабляць каля 80 злотых на месяц - няшмат, але і яны нам не пашкодзяць.
А дарэчы, вы ведаеце, што такое сап 500? А мы, бацькі, даведаліся пра такое слэнгавае слоўца з моладзевай культуры, аказваецца, гэта штосьці пра скульптуру твару!
Вялікі дзякуй і нашым падлеткам! З вамі было вельмі весела і цікава, вы ў нас сапраўды вельмі заўзятыя і энергічныя!
Да новых сустрэч! ❤️
Post #602
166
- ❤ 8