Усім прывітанне! 👋
Нагадваем, што ўжо заўтра ў нас стартуе наш новы медыя-праект сумесна з Мэрыяй - «Warszawa - nasze miejsce»!📷
Запрашаем хлопцаў і дзяўчат ад 14 да 18 гадоў ( моладзь 19-21 гадоў, і вам будзем вельмі рады!🙂) на першую сустрэчу-знаёмства. Заўтра Уладзь прэзентуе праект і падрабязна раскажа, што нас чакае і чым мы будзем займацца.
Адкрыем невялікую інтрыгу: у межах праекта да нас у госці прыедуць сапраўдны рэжысёр і прафесійны аператар, якія правядуць майстар-класы і падзеляцца з падлеткамі сваім майстэрствам. Больш падрабязны план і анонсы Уладзь хутка распіша і вышле сюды.
❗️Важная інфармацыя па малодшай групе:
У гэтую пятніцу сустрэчы для малодшай групы не будзе. Цяпер мы перафарматоўваем працу, бо многія малодшыя дзеці ўжо далучыліся да старэйшых, і мы падбіраем найбольш зручны фармат для нашых далейшых сустрэч.
Чакаем усіх заўтра а 16.00 на Dożynkowa 6a!
Post #603
103
- ❤ 4