TGViewer
Беларусские анархисты Варшавы Беларусские анархисты Варшавы @waw_anarch · 523 subscribers
Post #398 402

Forwarded from АЧК-Беларусь

28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці "Калектываў салідарнасці" — сеткі актывіста:к з Украіны, якая падтрымлівае антыаўтарытарыяў у войску і людзей, пацярпелых ад расійскага ўварвання.

Да свайго дня нараджэння яны заклікалі супольнасць арганізаваць невялікія святочныя імпрэзы або сабраць ахвяраванні.

АЧК-Беларусь далучаецца да гэтага закліку і прапануе набыць гістарычную пячатку ўзору 1919 года. Яна належала камандзіру паўстанцкіх войскаў Махно Крымскага напрамку — Усеваладу Паўлоўскаму. Дызайн пячаткі ўзяты з аднаго з музеяў у Кіеве, прысвечаных Украінскай рэвалюцыі 1917–1921 гадоў.

Са снежня 2025 года Гуляйполе — радзіма і адзін з галоўных цэнтраў арганізацыі руху Нестара Махно — знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Яго музей быў знішчаны, але экспанаты паспелі эвакуяваць яшчэ ў 2024 годзе.

Мы лічым важным захоўваць гісторыю нашага руху — хаця б у памяці, але таксама і ў матэрыяльных рэчах. Гэтая пячатка — добрае сведчанне таго, што гісторыя паўтараецца, і народ Украіны зноў вымушаны адстойваць сваю свабоду.

Пячатка пастаўляецца ў драўлянай скрыначцы разам з чарнілам і стане выдатным сувенірам.

Кошт: 50 еўра (плюс дастаўка).
Усе сабраныя сродкі будуць пералічаны "Калектывам салідарнасці"
Заказавайце праз @abc_belarus_2020 да 5 ліпеня. 🔽🔽🔽
  • ❤ 4
  • 🤡 1
More from @waw_anarch
  1. Aug 23, 2026Сімвалічную акцыю салідарнасці з анарха-партызанамі зладзілі ў Варшаве Нам даслалі некальк…
  2. Aug 11, 2026Некалькі здымкаў з мітынга, якія мы пазычылі з розных рэсурсаў
  3. Aug 11, 2026Анархісты на мітынгу 9 жніўня У мінулую нядзелю мы наведалі мітынг беларускай дыяспары ў В…
  4. Aug 7, 2026Далучайцеся да анархістаў на дэманстрацыі 9 жніўня Трэба прызнаць, што яскравыя падзеі 202…
  5. May 1, 2026Фота з Першамаю 2026 ў Варшаве
  6. May 1, 2026Анархісты на варшаўскім Першамаі Сёння з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці працоўных мы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →