TGViewer
Беларусские анархисты Варшавы Беларусские анархисты Варшавы @waw_anarch · 523 subscribers
Post #400 278
Анархісты на мітынгу 9 жніўня

У мінулую нядзелю мы наведалі мітынг беларускай дыяспары ў Варшаве, прысвечаны чарговай гадавіне пачатку пратэстаў 2020 у Беларусі. Наша прысутнасць стала выразам працягу барацьбы побач з іншымі беларусамі супраць дыктатарскай улады. Мы лічым вельмі важным захоўваць агмень салідарнасці змагароў, закладзены яшчэ шэсць год таму, а таксама ўжо сёння спрабаваць сфармаваць сапраўды дэмакратычнае аблічча пратэстанага руху.

На пачатку мітынга нам спрабавала сапсаваць настрой польская паліцыя, прадстаўнікі якой настойліва патрабавалі ад прысутных адкрыць твары. У выніку даволі працяглай спрэчкі нашыя таварышы змаглі адстаяць сваё права на ананімнасць. Мы бачым вялікую рызыку для беларускіх актывістаў у тым каб публічна дэманстраваць твар на падобных мерапрыемствах і лічым падобныя дзеянні мусароў вельмі небяспечнымі. Не будзьце абыякавымі да такіх небяспечных захадаў, нават калі яны сыходзяць ад нібыта "аўтарытэтаў" ці т.зв. лідэраў меркаванняў. Абараняйце права актывістаў на ананімнасць, нават калі для сябе вы абралі варыянт выходзіць з адкрытым тварам.

Тое пачуццё салідарнасці, якое беларускае грамадства выпрацавала яшчэ на пачатку 2020 года, не павінна абмяжоўвацца толькі словамі. Давайце дапамагаць адзін адному і бараніць свае правы разам, дзе б нас не закінуў лёс.

Салідарнасць - наша зброя!
  • 👍 10
  • ❤‍🔥 3
  • 🤡 3
More from @waw_anarch
  1. Aug 23, 2026Сімвалічную акцыю салідарнасці з анарха-партызанамі зладзілі ў Варшаве Нам даслалі некальк…
  2. Aug 11, 2026Некалькі здымкаў з мітынга, якія мы пазычылі з розных рэсурсаў
  3. Aug 7, 2026Далучайцеся да анархістаў на дэманстрацыі 9 жніўня Трэба прызнаць, што яскравыя падзеі 202…
  4. Jul 2, 202628 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці "Калектываў салідарнасці" — сеткі актывіста:к…
  5. May 1, 2026Фота з Першамаю 2026 ў Варшаве
  6. May 1, 2026Анархісты на варшаўскім Першамаі Сёння з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці працоўных мы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →