У Емэне ўрадавыя сілы заявілі пра захоп аэрапорту Дубаб
Падтрыманыя Саудаўскай Арабіяй сілы еменскага ўраду заявілі пра ўзяцьце пад кантроль аэрапорту Дубаб і шэрагу стратэгічных пазыцыяў у правінцыі Таіз у межах наступальнай апэрацыі супраць хусітаў.
Паводле еменскага боку, таксама быў перарэзаны маршрут паміж Дубабам і Мохай, а частка хусіцкіх сілаў апынулася ў атачэньні.
Хусіты адмаўляюць страты Дубаба і заяўляюць, што паведамленьні пра прасоўваньне ўрадавых сілаў не адпавядаюць рэчаіснасьці. Таксама хусіты нанеслі ўдары дронамі па цэнтрах нафтаздабычы Саўдаўскай Арабіі.
Паралельна хусіты працягваюць наступ у раёне Таіза, спрабуючы перарэзаць асноўныя шляхі забесьпячэньня ўрадавых сілаў.
Разам з тым у Мецы адбылася нарада краін, якія маюць намер далучыцца да апэрацыі супраць хусітаў
Post #3472
196



- 🔥 5
- 👀 5
- 🤷♂ 2
- 👻 2