❗️У Маскве ўзмацнілі санітарны кантроль за пасажырамі, якія прыбываюць з Іркуцку, на фоне выпадку чумы ў Іркуцкай вобласьці.
Паведамляецца, што ў пасажыраў, якія прыбываюць у сталіцу Расеі з гэтага рэгіёну, правяраюць тэмпэратуру.
Паводле паведамленьняў, выпадак чумы быў зафіксаваны ў Іркуцкай вобласьці напрыканцы верасьня — пачатку кастрычніка.
У рэгіёне выяўленьня інфэкцыі ўвялі санітарныя абмежаваньні й праводзяць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.
Праз наяўнасьць прамых авіярэйсаў паміж Іркуцкам і Масквой санітарныя службы ўзмацнілі кантроль за пасажырамі, якія прыбываюць з Іркуцкай вобласьці.
Беларусам варта дбаць пра ўласную бяспеку, асабліва тым, хто плянуе паездкі ў Расею ці вяртаньне зь яе.
Post #3471
178
- 💯 4
- ❤ 3
- 🤝 3
- 🤣 2
- ✍ 1
- ❤🔥 1
- 😨 1