Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі: Расея не запалохае Эўропу і не аслабіць падтрымку Ўкраіны
«Чарговыя расейскія пагрозы і заклікі да дыпляматаў пакінуць Кіеў паказваюць, што Крэмль спрабуе запалохаць Эўропу і аслабіць нашу падтрымку Ўкраіны.
Такія дзеяньні, якія супярэчаць прынцыпам міжнароднага права, ня прынясуць чаканага выніку. Расея не зломіць Украіну і не падарве эўрапейскай салідарнасьці з украінскім народам.
Польшча непахісна падтрымлівае Ўкраіну, яе права на самавызначэньне і тэрытарыяльную цэласнасьць. Мы і надалей будзем рашуча рэагаваць на безадказныя і небясьпечныя дзеяньні Расеі, а разам з саюзьнікамі — узмацняць ціск на Крэмль.
Мы не плянуем зьменаў у працы амбасады Польшчы ў Кіеве».
Post #3468
198
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя «Вораг разрывае наш горад»: Расея ўзмайняе атакі на Кіеў Кіеў сутыкаецца з адным з найбольш складаных пэрыядаў ад пачатку вайны. За апошнія дні маскальскія ракеты і рэактыўныя дроны наносілі ўдары па школах, шпіталях, дата-цэнтрах, аб’ектах энэргетыкі і галоўных…
- ❤ 11
- 🔥 3
- ❤🔥 1
- 🙏 1