Кадравыя перастаноўкі Лукашэнкі ў кіраўніцтве Мінабароны і Узброеных сіл сведчаць пра стаўкі на афіцэраў з вопытам у разведцы і кіраванні заходнім напрамкам.
Ключавой фігурай стаў генерал-маёр Вадзім Сураў, які сышоў з пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання і быў прызначаны намеснікам міністра абароны.
Умацоўваецца і былы кіраўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк, які заняў пасаду першага намесніка начальніка Генштаба, а яго месца ў ГРУ даверылі палкоўніку Аляксею Хузахметаву, які ранее камандаваў элітнай 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння.
Начальнікам Галоўнай ваеннай інспекцыі стаў Сяргей Томчык, а Андрэй Фалынскаў быў прызначаны першым намеснікам начальніка ўзбраення.
Пералічаныя кадры, прайшлі спецназ, разведку і Заходняе аператыўнае камандаванне. Таму Лукашэнка хоць і адмаўляецца ў сваёй рыторыцы абвастрэння, але адначасова фармуе кіраванне з упорам на практыкаў і разведчыкаў,рыхтуючыяда любых сцэнароў на заходнім рубежы.
Post #26095
2.21K



