TGViewer
Volny Belarus Volny Belarus @volny_bel · 1.69K subscribers
Post #26099 2.03K

Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Грамадская спілка «Беларуская супольнасць Украіны» накіравала ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны заўвагі да праекта закона, апублікаванага 24 верасня 2026 года.

Мы падтрымліваем канцэпцыю законапраекта, але прапануем дапрацаваць яго ў частцы:

🔹 легалізацыі знаходжання беларусаў, якія не могуць абмяняць пашпарты;

🔹 атрымання часовага і пастаяннага відаў на жыхарства;

🔹 абароны правоў дзяцей і сем’яў грамадзян Украіны;

🔹 захавання прававых гарантый пасля спынення ваеннага становішча.

Для многіх беларусаў атрыманне новага пашпарта ў Беларусі немагчымае або небяспечнае. Таму неабходныя справядлівыя працэдуры, якія дазволяць абараніць правы людзей, што звязалі сваё жыццё з Украінай.

Дзякуем Яўгенію Гушчанкову, члену Рады адвакатаў Львоўскай вобласці, і ўсім юрыстам, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы прапаноў.

Мы працягнем працаваць над заканадаўчымі рашэннямі, якія забяспечаць беларусам прававую пэўнасць ва Украіне.
More from @volny_bel
  1. Oct 15, 2026⚡️Расійскія ўдарныя дроны зноў заляталі ў Беларусь з боку Украіны З 13 па 15 кастрычніка ў…
  2. Oct 15, 2026😢Низкая оплата труда, все больше беспокоит беларусов внутри страны
  3. Oct 15, 2026Кадравыя перастаноўкі Лукашэнкі ў кіраўніцтве Мінабароны і Узброеных сіл сведчаць пра стаў…
  4. Oct 15, 2026https://youtu.be/Jzi-P9MJCqQ?is=Enac90fcSgqPizno
  5. Oct 15, 2026​🔥Ноч атак у Расіі: НПЗ гарыць, ваенны аэрадром пад ударам ​У Разанскай вобласці пасля ат…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →