Сенатар ЗША патрабуе расследавання абмежаванняў працы Starlink
Рэспубліканец Том Тыліс ініцыяваў расследаванне збояў у працы сістэм Starshield Пентагона. Паводле сенатара, праблема ўзнікла на лакальным узроўні, а не ў Starlink ці SpaceX.
Ён мае намер звярнуцца да генеральнага інспектара Мінабароны ЗША з патрабаваннем расследавання і справаздачы Кангрэсу. Тыліс заявіў, што без папярэджання пад пагрозай апынуліся мірныя жыхары Украіны, амерыканскія дыпламаты і сілавікі.
Сенатар дапусціў, што гэта магла быць як сур’ёзная памылка, так і свядомае рашэнне, якое стварыла ўмовы для расійскай атакі.
Post #26107
52
