⚡️Зеленскі заявіў, што расія плануе размясціць балістычныя ўстаноўкі ў Беларусі і ўзмацніць удары па захадзе Украіны
расія разглядае магчымасць размяшчэння балістычных ракетных установак на тэрыторыі Беларусі, каб узмацніць удары па заходніх абласцях Украіны.
Зяленскі: «Нам вядома, што яны размяшчаюць рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, каб выкарыстоўваць калідор для дронаў і ўзмацняць атакі. Але ім гэтага недастаткова. Ім патрэбная падтрымка Лукашэнкі, каб на тэрыторыі Беларусі было размешчана, у тым ліку, балістычнае ўзбраенне».
Магчымае размяшчэнне такога ўзбраення ў Беларусі стварае дадатковыя пагрозы для Украіны і павышае рызыкі выкарыстання беларускай тэрыторыі для вядзення расійскай вайны.
У выпадку рэалізацыі гэтых планаў заходнія рэгіёны Украіны могуць сутыкнуцца з узмацненнем ракетнай пагрозы.
Беларусь ужо стала плацдармам для расійскай агрэсіі, а магчымае размяшчэнне новых ракетных сістэм яшчэ больш узмацніла б ваенную ролю беларускай тэрыторыі ў вайне.
Post #26164
984
