Беларусь далей ператвараюць у вайсковы палігон Крамля
У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства-2026» і «Бар’ер-2026», у якіх бяруць удзел больш за 1500 вайскоўцаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Манёўры працягнуцца да 16 кастрычніка.
Удзельнікі будуць адпрацоўваць так званую міратворчую аперацыю, а таксама дзеянні падраздзяленняў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Разам з медыкамі яны будуць трэніравацца ліквідаваць біялагічныя пагрозы.
Для вучэнняў задзейнічалі больш за 300 адзінак тэхнікі і каля 80 беспілотнікаў. Пад прыкрыццём міратворчай рыторыкі Крэмль працягвае ўмацоўваць ваеннае супрацоўніцтва з саюзнікамі, а тэрыторыя Беларусі застаецца пляцоўкай для манеўраў расійскага ваеннага блоку.
Пра якое міралюбства можна гаварыць, калі вайсковая машына Крамля працягвае набіраць абароты, карыстаючыся землёй Беларусі ?
Post #25966
2.2K
