НАТО гатовае знішчыць расійскую ваенную машыну ў выпадку нападу
НАТА распрацавала стратэгію адказу на магчымую агрэсію Расіі супраць краін Альянсу, паведаміў вярхоўны галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч на форуме па бяспецы ў Варшаве.
Альянс гатовы даць адпор агрэсару ўжо сёння, а напад на любую краіну НАТА павінен стаць бессэнсоўным.
Плануецца задзейнічаць беспілотнікі і наземныя робаты для стрымлівання наступальных сіл.
Адначасова дальнабойныя ракеты маглі б паражаць расійскія камандныя пункты і сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Калінінградскай вобласці, раёне Санкт-Пецярбурга і на тэрыторыі Беларусі.
Авіяцыя НАТА наносіла б удары па падмацаваннях праціўніка і іншых ваенных аб’ектах у ягоным тыле.
Грынкевіч падкрэсліў, што ў выпадку працягу наступу Альянс будзе знішчаць усю ваенную інфраструктуру, якая забяспечвае, падтрымлівае і каардынуе агрэсію.
Выкарыстанне Беларусі для нападу можа зрабіць яе ваенныя аб’екты часткай патэнцыйных удараў у адказ.
Post #25979
2.1K