Сем’і дзяцей з інваліднасцю звярнуліся да Лукашэнкі каб замяніць Указ
У Беларусі сем’і,якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, запісалі калектыўны зварот да Лукашэнкі. Бацькі просяць змяніць указ, які ўскладніў збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю.
За сухімі фармулёўкамі — дзіцячы боль, трывога бацькоў і страх страціць час, які можа быць вырашальным. Для асаблівых дзяцей рэабілітацыя — не раскоша, а штодзённая неабходнасць, ад якой залежаць іх развіццё і якасць жыцця.
Але цяпер сродкі з дабрачынных збораў нельга выкарыстоўваць для аплаты паслуг спецыялістаў. А без гэтых заняткаў многія дзеці рызыкуюць страціць тое,чаго дасягнулі цяжкай працай.
«Мы не просім сродкаў у дзяржавы.Мы просім даць нам магчымасць выкарыстоўваць народныя ахвяраванні на лячэнне і рэабілітацыю»,—звяртаюцца бацькі.
Калі сем’і вымушаныя прасіць дапамогі ва ўсіх неабыякавых,каб даць сваім дзецям шанец на паўнавартаснае жыццё, ці пачуюць іх улады? Бо за кожным такім зваротам—дзіця, якому нельга сказаць: пачакай, дапамога будзе пазней.
Post #26016
2.1K