Нейкія «Чорныя русы» ўзялі на сябе адказнасць за інцыдэнт на мяжы Латвіі
У ноч з 5 на 6 кастрычніка ўзброеныя людзі ў масках з беларускага боку суправаджалі групу з 20 мігрантаў.
Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам, праніклі на тэрыторыю Латвіі і пашкодзілі памежную інфраструктуру.
Паводле паведамленняў, невядомыя скралі камеры відэаназірання і пашкодзілі электрашчыт, пасля чаго вярнуліся ў Беларусь.
Прадстаўнік групоўкі заявіў, што гэта была толькі праверка латвійскай мяжы, і прыгразіў новымі інцыдэнтамі.
Лукашэнка назваў здарэнне інсцэніроўкай латвійскага боку.
Латвійскія спецслужбы расследуюць справу, а эксперты не выключаюць датычнасці расійскіх і беларускіх спецслужбаў.
Post #26015
2.01K
