TGViewer
Volny Belarus Volny Belarus @volny_bel · 1.68K subscribers
Post #25981 2.37K

Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Сёння кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» сустрэўся з галоўным рабінам Украіны Мошэ Рэувэнам Асманам у Цэнтральнай сінагозе Кіева — сінагозе Бродскага.

Абмеркавалі гісторыю і культуру нашых народаў, захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама тое, што аб’ядноўвае беларусаў і габрэяў.

Распавёў пра дзейнасць БФ «Вільна Білорусь» і Грамадскай суполкі «Беларуская супольнасць Украіны», нашу працу па захаванні беларускай спадчыны і ўшанаванні памяці герояў, а таксама пра праблемы беларусаў ва Украіне.

Падчас сустрэчы перадаў рабіну нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі. Асабліва ўдзячны за падтрымку і благаслаўленне нашай дзейнасці.

Перакананы, што ўзаемная павага, салідарнасць і супрацоўніцтва дапамагаюць захоўваць спадчыну нашых народаў і будаваць агульную будучыню.

Дзякуй за цёплы прыём і шчырую размову!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
More from @volny_bel
  1. Oct 12, 2026⚡️Рашысты знішчылі пад’езд шматкватэрнага жылога дома ў Харкаве Увечары 12 кастрычніка рас…
  2. Oct 12, 2026У мінскім манастыры ўслаўлялі Суворава — ката паўстання за свабоду Беларусі У Свята-Елісав…
  3. Oct 12, 2026НАТО гатовае знішчыць расійскую ваенную машыну ў выпадку нападу НАТА распрацавала стратэгі…
  4. Oct 12, 2026У беларускіх вёсках масава закрываюць крамы Жыхары немаленькай вёскі ў Чэрвеньскім раёне б…
  5. Oct 12, 2026Удар па дата-цэнтрах «Яндэкса» і крушэнне рашыстскіх ботаферм ​У выніку ўдару Сіл абароны…
  6. Oct 12, 2026Беларускі скарб з мінулага 😂
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →