У мінскім манастыры ўслаўлялі Суворава — ката паўстання за свабоду Беларусі
У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску манахі выканалі песню «Генералиссимус Суворов» з рэпертуару расійскага Z-выканаўцы Алега Газманава.
Пакуль Украіна змагаецца супраць расійскай агрэсіі, у беларускім манастыры праслаўляюць вайсковага злодзея.
Менавіта Сувораў адыграў адну з ключавых роляў у жорсткім падаўленні паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе — барацьбы за свабоду і незалежнасць Рэчы Паспалітай.
За разгром паўстання Кацярына II узнагародзіла яго Кобрынам і тысячамі прыгонных сялян.
Асабліва абуральна, што яго праслаўленне адбываецца ў рэлігійнай праваслаўнай установе, якая павінна прапаведаваць міласэрнасць,а не рамантызаваць імперскія заваёвы.
У 2024 годзе прадстаўніца іншага праваслаўнага манастыра таксама выступала на «Сувораўскіх чытаннях» у Кобрыне.
Калі царква ўзвялічвае тых, хто душыў незалежныя народы, яна становіцца не голасам сумлення, а інструментам імперскай прапаганды.
Post #25980
2.28K
Forwarded from The Бульба
