TGViewer
Volny Belarus Volny Belarus @volny_bel · 1.68K subscribers
Post #25954 2.29K
УКРАІНА ГАТОВА ДА ЭНЕРГЕТЫЧНАГА ПЕРАМІР’Я І ВЫБАРАЎ ПАСЛЯ 60 ДЗЁН ЦІШЫНІ

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая далучыцца да энергетычнага перамір’я, калі Расія сапраўды спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры.

Паводле яго слоў,калі Дональд Трамп узгадніў гэта з Пуціным, Вашынгтон павінен паведаміць, калі пачнецца спыненне агню. Украінскія вайскоўцы атрымалі адпаведныя загады і чакаюць падрабязнасцяў дамоўленасцяў ЗША з Расіяй. Зяленскі таксама заявіў пра гатоўнасць правесці выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60-дзённае перамір’е. Аднак галоўнае цяпер — не заявы, а рэальныя дзеянні.Пакуль няма пацверджанняў выканання дамоўленасцяў, казаць пра ўстойлівае спыненне агню заўчасна.

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, абвешчанае Трампам. Першапачаткова гаворка ідзе пра спыненне ўзаемных удараў па нафтаперапрацоўчых заводах, але Украіна лічыць такі абмен нераўнацэнным бо ў яе няма амаль НПЗ.Кіеў патрабуе спынення расійскіх атак на ўсю энергетычную інфраструктуру, а не толькі на НПЗ.
More from @volny_bel
  1. Oct 12, 2026⚡️Рашысты знішчылі пад’езд шматкватэрнага жылога дома ў Харкаве Увечары 12 кастрычніка рас…
  2. Oct 12, 2026Сёння кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» сустрэўся з галоўным рабінам Украіны Мошэ Рэувэнам Асм…
  3. Oct 12, 2026У мінскім манастыры ўслаўлялі Суворава — ката паўстання за свабоду Беларусі У Свята-Елісав…
  4. Oct 12, 2026НАТО гатовае знішчыць расійскую ваенную машыну ў выпадку нападу НАТА распрацавала стратэгі…
  5. Oct 12, 2026У беларускіх вёсках масава закрываюць крамы Жыхары немаленькай вёскі ў Чэрвеньскім раёне б…
  6. Oct 12, 2026Удар па дата-цэнтрах «Яндэкса» і крушэнне рашыстскіх ботаферм ​У выніку ўдару Сіл абароны…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →