😡ЗША ўвялі санкцыі супраць МКС
ЗША ўвялі санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), які выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за падазрэнні ў ваенных злачынствах ва Украіне. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Марка Рубіа.
Вашынгтон патлумачыў рашэнне расследаваннем дзеянняў амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане і ордарамі на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ёава Галанта. Іх падазраюць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці.
Намесніца пракурора МКС Нажат Шамім Хан асудзіла санкцыі і заявіла, што яны не спыняць працу суда. ЗША не ўдзельнічаюць у Рымскім статуце, на падставе якога дзейнічае МКС. Суд аб’ядноўвае 125 дзяржаў👏👏👏
Post #25888
730
