Краіны Балтыі прапанавалі ЕС цалкам забараніць транзіт расійскага збожжа
Латвія, Літва і Эстонія прапанавалі Еўрасаюзу ўвесці поўную забарону на транзіт расійскага збожжа праз тэрыторыю ЕС.
Ініцыятыва мае на мэце абмежаваць магчымасці Масквы кампенсаваць скарачэнне экспарту праз Чорнае мора.
Эстонія ўжо забараніла экспарт расійскага і беларускага збожжа праз свае парты. Латвія раней прапаноўвала ўвесці на такую прадукцыю пошліну ў памеры 300%.
Цяпер тры краіны заклікаюць прыняць агульнаеўрапейскае рашэнне, каб Расія не магла перанакіроўваць пастаўкі праз іншыя краіны ЕС у тым ліку і праз Беларусь.
«Еўрасаюз не павінен станавіцца каналам, праз які Расія змяншае эканамічныя наступствы ўласнай агрэсіі», — гаворыцца ў звароце балтыйскіх дзяржаў.
Post #25876
1.31K
