🔥 Масква і Маскоўская вобласць пад атакай дронаў і паветраных шароў
У Маскве і Падмаскоўі паведамляюць пра атакі беспілотнікаў і невялікіх паветраных шароў. Жыхары паўднёвых раёнаў сталіцы чуюць выбухі і паведамляюць пра працу расійскай СПА.
Гукі выбухаў чулі ў Капотні, Кузьмінках, Любліне, Мар’іне, Царыцына і іншых раёнах.
На фоне атакі чатыры маскоўскія аэрапорты — Унукава, Дамадзедава, Жукоўскі і Шарамецьева — часова прыпынілі прыём і адпраўку рэйсаў.
Post #25877
2.41K


