🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻
‼️Telegram-канал “Книга ГУ «БАЗА»» абвяргае смерць у ПК-1 Ігара Паснова
Telegram-канал сілавікоў апублікаваў відэа з Ігарам Пасновым, дзе ён сядзіць у кабінеце, а каля яго на сценцы вісіць каляндар з сённяшняй датай 5 кастрычніка. Відэа вельмі кароткае: зняволены толькі называе свой артыкул.
У публікацыі паказаны скрыншоты з паведамленнямі пра смерць Ігара Паснова, узятыя з незалежных СМІ, а ніжэй сцвярджаецца, што “врагам плевать, что их единомышленник жив. Потому что плату они получают не за правду, а за информационную войну против Беларуси”. Пры гэтым Ігара Паснова яны называюць палітвязнем, хаця беларуская праваабарончая супольнасць ніколі не прызнавала яго палітычным зняволеным.
Праваабаронцы да канца не ўпэўнены, што ў Telegram-канале сілавікоў пішуць праўду. Бо тэма смерці Паснова ў калоніі за апошнія дні абрасла процьмай чутак, аж да каментароў пра тое, што “ён памёр яшчэ ў пачатку лета”.
Калі ён жывы, і відэазапіс сапраўды зроблены сёння, застаецца толькі парадавацца за гэтага чалавека. Тым больш, што існуе народнае павер’е “Каго хаваюць заўчасна, той доўга жыве”.
І яшчэ: калі да асобы Ігара Паснова зараз звернута столькі ўвагі, то ёсць спадзеў, што ён надалей не зазнае таго страшэннага ціску ад адміністрацыі калоніі , пра які сведчылі былыя вязні ПК-1.
Мы па-ранейшаму просім усіх, асабліва былых вязняў, паведамляць нам звесткі пра тых, хто зараз за кратамі. Вы застаецеся для нас важнай крыніцай інфармацыі ў сённяшніх умовах, калі ўлада засакрэчвае усё, што звязана з яе апанентамі.
Нагадаем, пра тое, што віцебскі “лекар-прадаруб” Ігар Пасноў памёр у зняволенні, учора напісаў праваабаронца Павел Левінаў у сябе на старонцы ў Facebook. Мы нагадалі пра тое, як віцебскі лекар змагаўся супраць дзяржаўнай сістэмы і цярпеў праз гэта.
Post #5904
214

- 🤔 1