📞 Віцебскую прарасійскую актывістку Мірсалімаву зноў выклікаюць у міліцыю. Яна мяркуе, што праз «донос местных нациков»
Пра тое, што ёй патэлефанавалі з міліцыі і заўтра мусяць удакладніць час, да якога яна мусіць з’явіцца, Эльвіра Мірсалімава напісала ў сваім Тэлеграм-канале. Прычым не адзін раз, а тройчы за сённяшні дзень.
Версію пра «донос местных нациков» яна ніяк не каментуе. Але відавочна мае на ўвазе сваё затрыманне ў 2024 годзе. Тады віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка напісаў у кампетэнтныя органы, каб там звярнулі ўвагу на публікацыі Мірсалімавай у сацыяльных сетках. Ен імкнуўся давесці, што шэраговых беларусаў сурова караюць за спасылкі, «лайкі» і «рэпосты» з экстрэмісцкіх рэсурсаў, за «пікетаванне ў інтэрнэце» шляхам размяшчэння фотаздымкаў і гэтак далей, тады як адыёзная віцебская прыхільніца «русского мира» беспакарана робіць усё тое самае.
У выніку Мірсалімаву затрымалі, у ІЧУ яна «даведалася, у якіх умовах сядзяць «палітычныя», і гэта ёй вельмі на спадабалася. Пазней Z-актывістку аштрафавалі на 2 600 рублёў за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі і правядзенне недазволенага ўладамі “віртуальнага” масавага мерапрыемства.
Тады свайго апанента Мірсалімава назвала “даносчыкам”, хаця пазней падтрымала яго ініцыятыву, калі Карняенка падаў у міліцыю заявы пра тое, што супрацоўнікі МУС вельмі выбарачна прымяняюць ч.2 арт.19.11 КаАП. Пад суд з наступнымі пакараннямі трапляюць шэраговыя беларусы, тады як у сацсетках “недатыкальных асобаў” таксама сустракаюцца спасылкі на так званыя “экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы”. У ліку такіх асобаў ён заўважыў жонку старшыні аблвыканкама, кіраўніцу праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктарку абласнога краязнаўчага музея.
Post #5865
33

- 💩 1