Раённыя газеты Віцебшчыны запусцілі кампанію па абвяржэнні праблем, паказаных у TikTok
Артыкулы пра тое, што Дзяржкантроль правярае “трывожныя сігналы”, заўважаныя ў інтэрнэце, і што іх “существенная часть“ не адпавядае рэчаіснасці, на працягу верасня выйшлі адразу ў некалькіх раённых выданнях.
Публікацыі паўтараюць адна адну практычна слова ў слова. Іх пасыл да чытача заключаецца ў наступным: у TikTok і на іншых інтэрнэт-платформах людзі часта згадваюць мясцовыя праблемы. І адпаведныя службы вымушаны рэагаваць, каб пазбегнуць яшчэ шырэйшай пагалоскі. Аднак верыць такім відэаролікам не варта – раптам вас падманваюць. А тым, хто выкладае такія ролікі, даецца парада не выстаўляць прыблемы на ўсеагульны агляд, а звяртацца з заявамі ў адказныя службы.
Але беларусы ўжо пераканаліся: у тую ж камунальную службу 115.бел можна пісаць і тэлефанаваць месяцамі без усялякага эфекту. А з’яўляецца ён якраз тады, калі праблема асвятляецца ў тым жа TikTok, і яшчэ хутчэй – калі інфармацыю падхопліваюць незалежныя СМІ.
Post #5864
45

- 👎 1
- 🤡 1