Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 7 — смяротны прысуд закранае не толькі асуджанага.
«Смяротнае пакаранне забірае жыццё аднаго чалавека, але пакідае яго блізкіх без магчымасці развітацца і годна развітаць роднага чалавека», — кажа Леанід.