📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026
• 16 верасня спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл паведаміў аб вызваленні 25 чалавек па памілаванні; усе яны дэпартаваныя на тэрыторыю Літвы. 24 верасня ў Беларусі вызваленыя па ўказе аб памілаванні 13 чалавек, асуджаных па палітычных матывах;
• мінімум 170 палітвязняў знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення – гэты паказчык застаецца стабільна высокім, нягледзячы на перыядычнае вызваленне людзей з гэтай групы ў парадку памілавання і пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення волі;
• за месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 25 чалавек;
• працягваюцца трансгранічныя рэпрэсіі – у выглядзе адвольнага крымінальнага пераследу, унясення ў пералікі "экстрэмістаў", прымусу да сакрэтнага супрацоўніцтва, сачэння і ціску наўпрост ці праз родных і блізкіх, якія засталіся ў Беларусі, канфіскацыі маёмасці тых, хто з'ехаў;
• статыстыка прызнання арганізацый і груп грамадзян экстрэмісцкімі арганізацыямі і фарміраваннямі кажа аб ўзрастанні патэнцыялу для працягу крымінальных рэпрэсій;
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/121350
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
Post #36698
1.39K

- 🤬 19
- 😢 4
- 😡 3
- 👍 1