Едзьце вучыцеся. Чым больш у нас будзе сьведамых, адукаваных, прадпрымальных людзей з замежнымі мовамі, тым хутчэй мы выкарабкаемся з эканамічнай і палітычнай ямы і інтэгруемся ў сьвет.
Вучыце ангельскую мову, здавайце TOEFL, падавайцеся на абмены, стажыроўкі, праграмы - усё, што дасьць натхненьня ці хаця б паслужыць пінком для разьвіцьця.
Некалькі найбліжэйшых магчымасьцяў для беларусаў - не прапусьціць:
👉GLOBSEC YOUNG LEADERS FORUM 2020, 20-23 траўня ў Братыславе. Моладзь да 35 гадоў. Дэдлайн 23 лютага. https://www.globsec.org/projects/globsec-young-leaders-forum-2020/
👉THE LANE KIRKLAND SCHOLARSHIPS - Стыпэндыя Кіркланда ў Польшчы, вельмі модна і прэстыжна. Дэдлайн 1 сакавіка http://www.edu-active.com/scholarshipsandgrants/2020/feb/13/lane-kirkland-scholarships-poland-2020-2021-academ.html
👉EDD 2020 Young Leaders - Круты форум у Брусэлі, для актывістаў-залёных, 21-26 гадоў, дэдлайн - 8 сакавіка. Дэдлайн 9 сакавіка: https://www.eudevdays.eu/youngleaders
👉#DigitalSherlocks Scholarships - тут трэніруюць экспэртаў па барацьбе з дэзынфармацыяй. Паездка ў Брусэль уключаная. Дэдлайн 12 сакавіка https://www.digitalsherlocks.org/360of-scholarships Рэгістрацыя на форум https://www.digitalsherlocks.org/360-open-forum
👉 Digital Communication Network - абмен у Брусэль і ЗША для журналістаў, сетачнікаў, актывістаў. Дэдлайн 14 сакавіка. https://worldlearninginnovanddev.wufoo.com/forms/s80kwcv1mevur9/
👉East-European School of Political Studies (EESPS) - Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў. Я выпускнік гэтай праграмы і гэта адно з найлепшых, што ёсьць у Беларусі для тых, хто цікавіцца палітыкай. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 15 сакавіка 2020 г
👉Warsaw Euro-atlantic Summer Academy. Самая крутая летняя школа ў Эўропе. 6-15 ліпеня. Тэмы: онлайн-радыкалізм, лічбавыя зьмены, бясьпека выбараў, мадэрацыя кантэнту, расьсьледаваньні онлайн. дэдлайн 1 красавіка. https://www.weasa.org/weasa-2020/
👉 Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program (TEA) - Праграма для настаўнікаў, вучоба у ЗША. Дэдлайн 12 красавіка. https://by.usembassy.gov/education-culture/educational-exchange/#collapse13
👉New Zealand Government Scholarship - Вучоба ў Новай Зэляндыі. Дэдлайн - 30 красавіка https://ascholarship.com/new-zealand-govenment-scholarship-2020-2021-for-undergrad-postgrad-and-phd-programs-for-international-students/
👉Падобная стыпэндыя ў Японіі - https://pepp-oas.hass.tsukuba.ac.jp
👉Паўднёвай Карэі https://www.studyinkorea.go.kr/en/sub/gks/allnew_invite.do
Ня бойцеся спрабаваць і падавацца: нават калі шанцаў мала. Вы ня ведаеце, якія іншыя заяўкі, і якія прыярытэты ў арганізатараў.
Гэтая хвалёная беларуская сьціпласьць сыграла з намі кепскі жарт: на праграмы для беларусаў амаль ніхто не падаецца. Сорас і Open Society Foundations думаюць спыніць стыпэндыі для беларусаў (Civil Society Leadership Awards - да 120 тыс даляраў кожная), таму што атрымліваюць толькі некалькі заявак на год. Таксама мы страцілі на няпэўны час і магчымасьць адпраўляць школьнікаў у UWC (United World College - праўда, там іншыя прычыны таксама)
Калі ласка, рэпост!
Post #575
9.66K