TGViewer
UWC Беларусь - UWC Belarus UWC Беларусь - UWC Belarus @uwcbelarus · 236 subscribers
Post #134 180
Раскрываем карты: навучальны год не заўжды пачынаецца ў верасні! Напрыклад, у UWC Waterford Kamhlaba ў Эсваціні ён стартуе толькі ў студзені.

Сёлета ў гэты каледж упершыню адправяцца беларускія студэнткі — і мы гэтым вельмі ганарымся, хоць, прызнаемся, крыху хвалюемся разам з імі. Адна з іх — Рыта.

У сваім пасце-знаёмстве яна распавядае, як даведалася пра рух UWC і як працэс адбору матываваў яе глыбей зацікавіцца беларускай мовай і пачаць яе ўдасканальваць.

Фатаздымкі з жыцця Рыты вы можаце пабачыць у каментарах.

Вітанкі! Мяне завуць Рыта, мне 17 гадоў. Я родам з Менска, а цяпер жыву ў Нарвегіі. У студзені 2027 года я паеду вучыцца ў Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa ў Эсваціні.

Я даведалася пра UWC праз дзяўчыну з маёй школы, якая атрымала месца ў UWC RCN. Яе расказы пра UWC мяне вельмі захапілі.Для мяне гэта неверагодная магчымасць пабачыць свет, сустрэць цікавых людзей з розных краін і культур, а таксама развівацца і расці як асоба. Таму я вырашыла падаць заяўку.

Самымі складанымі этапамі адбору для мяне былі другі і трэці туры, падчас якіх трэба было размаўляць па-беларуску. На той момант я амаль не ведала беларускай мовы, бо пасля пераезду ў 2019 годзе не вывучала яе і не размаўляла па-беларуску. Але я ўсё адно старалася як магла і ў выніку здолела шмат чаму навучыцца — як падчас падрыхтоўкі, так і пасля.

Шчыра кажучы, калі я даведалася, што прайшла адбор, то была вельмі здзіўленая. Мне было крыху страшна, бо я зусім не чакала, што атрымаю месца ў каледжы ажно ў Паўднёвай Афрыцы. Але разам са страхам было і вялікае радаснае хваляванне, бо гэта была магчымасць пабачыць часткі свету, якія я, магчыма, ніколі не ўбачыла б без UWC.

Усім, хто зараз падае заяўку, я б параіла проста быць сабой. Размаўляйце пра тое, што сапраўды вас цікавіць, а не пра тэмы, якія, на вашу думку, камітэт палічыць больш цікавымі ці “вартымі”. UWC — гэта неверагодная магчымасць, але каб зразумець, ці сапраўды гэта месца для вас, трэба паказаць, хто вы ёсць насамрэч, а не спрабаваць схаваць частку сябе дзеля нейкіх “балаў”.
  • 💘 15
  • ❤ 1
More from @uwcbelarus
  1. Sep 25, 2026Пакуль мы бавім вас гісторыямі і знаёмім з нашымі студэнткамі і студэнтамі, дэдлайн падачы…
  2. Sep 25, 2026У якім яшчэ тэксце можна сустрэць разам экалагічны Фрайбург, лінгвістыку, Лацінскую Амерык…
  3. Sep 21, 2026Ёсць фраза, якую, здаецца, любы выпускнік ці выпускніца UWC здольныя прамовіць нават сярод…
  4. Sep 20, 2026Час няспынна крочыць, а дэдлайн падачы заявак няўхільна набліжаецца. Каб не надта стрэсава…
  5. Sep 16, 2026Восень зноў прыйшла — а разам з ёй і час знаёміцца з новым пакаленнем беларускіх студэнтаў…
  6. Sep 10, 2026Шчыра кажучы, мы таксама верым у некаторыя міфы. Напрыклад, што дамавік заўсёды недзе хава…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →