TGViewer
UWC Беларусь - UWC Belarus UWC Беларусь - UWC Belarus @uwcbelarus · 236 subscribers
Post #131 280
Восень зноў прыйшла — а разам з ёй і час знаёміцца з новым пакаленнем беларускіх студэнтаў і студэнтак UWC! 🍂✨

Хтосьці з іх ужо распакоўвае валізкі ў новым доме, а хтосьці яшчэ толькі чакае свайго ад’езду. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно: наперадзе — новая глава жыцця ў UWC.

Першая ў нашай серыі — Глаша з UWC Mahindra!

А ў каментарах вы можаце пабачыць фота з жыцця Глашы!

Вітаю! Мяне завуць Глаша. Усё жыццё я жыла ў вёсцы недалёка ад Мінска, адкуль кожны ранак ездзіла ў горад вучыцца ў мастацкую гімназію. Дзіўна і неверагодна ўсведамляць, што зараз кожны ранак я расплюшчваю вочы ў доміку на пагорку, які ўзвышаецца над індыйскай вёскай, ахутанай коўдрай туманаў, у асяроддзі пальмаў, невядомых кветак, кактусаў, падобных да елак, – і ўсё гэта прасякнута цёплым мусонным дажджом

Са мной у пакойчыку – дзяўчынкі з Індыі, Японіі і Партугаліі. З адной з іх мы любім рана прачынацца, варыць каву і разам ісці на сняданак у яшчэ ціхі і пусты кафетэрый, дзе паступова расцвітае жыццё, подых якога адчуваеш у кожным месцейку вялікага і разнастайнага кампуса, – так пачынаецца дзень у MUWCI.
Мне здаецца, што гэтае месца заўсёды было маім домам, нават калі я не ведала пра яго існаванне. З дзяцінства я захаплялася адукацыяй у самых розных яе формах. Я не хацела бачыць межаў адукацыі і таму сама стварала яе для сябе: ці то праз школьнае мерапрыемства, ці праз звычайны ўрок – кожная хвіліна вучобы была для мяне бясконца каштоўнай. У гэтым я бачыла і бачу свабоду. Я ладзіла тэатральныя пастаноўкі з аднакласнікамі, вучыла мовы, малявала, самастойна вучылася граць на гітары і піяніна, пісала навуковую працу па лінгвістыцы, чытала... Проста вучылася – і бачыла ў гэтым сэнс усяго свету.
У каледжы я абрала філасофію, літаратуру на ангельскай мове і выяўленчае мастацтва на вышэйшым узроўні (HL), а матэматыку AA, фізіку і гішпанскую мову — на стандартным (SL).
Я магу параіць усім неабыякавым летуценнікам, якія падаюцца, толькі адно: жывіце тым, што вы робіце, выяўляйце сябе праз тое, што робіце, будзьце сабой у тым, што робіце і, нарэшце, будзьце тым, што робіце, а не тым, кім хочаце быць. Тады для адбору застанецца толькі распавесці пра гэта.
  • ❤ 18
  • 🔥 1
More from @uwcbelarus
  1. Sep 25, 2026Пакуль мы бавім вас гісторыямі і знаёмім з нашымі студэнткамі і студэнтамі, дэдлайн падачы…
  2. Sep 25, 2026У якім яшчэ тэксце можна сустрэць разам экалагічны Фрайбург, лінгвістыку, Лацінскую Амерык…
  3. Sep 22, 2026Раскрываем карты: навучальны год не заўжды пачынаецца ў верасні! Напрыклад, у UWC Waterfor…
  4. Sep 21, 2026Ёсць фраза, якую, здаецца, любы выпускнік ці выпускніца UWC здольныя прамовіць нават сярод…
  5. Sep 20, 2026Час няспынна крочыць, а дэдлайн падачы заявак няўхільна набліжаецца. Каб не надта стрэсава…
  6. Sep 10, 2026Шчыра кажучы, мы таксама верым у некаторыя міфы. Напрыклад, што дамавік заўсёды недзе хава…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →