😡Беларускае Палессе пад чужым сцягам
«Казачы курэнь Палесься» са Смалявічаў заняў другое месца на фестывалі «Казачья станица» ў Маскве, дзе яго прадставілі як традыцыю Беларусі.
Асабліва паказальна, што арганізатар курэня Стэпан Жэрнасек пазіраваў разам з афіцэркай расійскай арміі, якая ўдзельнічала ў вайне супраць Украіны.
На фестывалі беларускую дэлегацыю называлі адзінай з Беларусі, а «казакоў» звязвалі з удзелам у так званай «СВА».
Зноў пад выглядам «традыцый» і «адзінства народаў» расійская ідэалогія заходзіць у Беларусь і прысвойвае сабе беларускую культуру.
Гэта ўжо не проста фестываль — гэта чарговая спроба Расіі сцерці беларускую самабытнасць і ўцягнуць яе ў сваю ваенную і імперскую прастору.
Post #39241
2.5K




- 🤬 6
- 💩 1