⚡️У Польшчы загарэлася станцыя Starlink — разглядаюць версію дыверсіі
Пажар адбыўся ўвечары 23 верасня ў Воля-Крабоўскай у Мазавецкім ваяводстве. Агонь удалося патушыць, аднак былі пашкоджаныя размеркавальны шчыт і электрагенератар. Польскія службы разглядаюць дзве магчымыя прычыны — падпал і кароткае замыканне. Пра здарэнне ўжо паведамілі спецслужбам, таму версія магчымага наўмыснага ўмяшання таксама правяраецца.
Станцыя Starlink мае важнае значэнне для рэгіёну: яна забяспечвае спадарожнікавым інтэрнэтам значную частку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Украіну. Пакуль няма пацверджання, што пажар быў дыверсіяй. Але сам факт таго, што гэта інфраструктурны аб’ект, звязаны з сувяззю ў рэгіёне,гаворыцца аб многім.
Post #39248
256
