Беларус з Ляхавічаў знік праз тры дні пасля адпраўкі на вайну ва Украіну
36-гадовы Мікалай Анціпаў з Ляхавічаў падпісаў кантракт з расійскай арміяй і праходзіў падрыхтоўку ў танкавым падраздзяленні.
Яго першае баявое заданне пачалося 29 жніўня, а праз тры дні Мікалая прызналі зніклым без вестак.
Сястра Таццяна спрабуе высветліць, што адбылося з братам, і збірае неабходныя дакументы.
Цяпер яна плануе звярнуцца ў пракуратуру, каб атрымаць інфармацыю пра яго лёс.
Post #39259
217

- 🔥 3