Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту праз кантрабандныя метэазонды
Літва выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі праз запуск з беларускай тэрыторыі паветраных шароў з кантрабандай.
Інцыдэнт у ноч на 22 верасня стварыў пагрозу для грамадзянскай авіяцыі, таму Вільнюс часова абмяжоўваў палёты. Літоўскія ўлады лічаць, што такія выпадкі набываюць сістэматычны характар і пагражаюць нацыянальнай бяспецы.
Ад Мінска патрабуюць спыніць кантрабандныя запускі і забяспечыць кантроль на мяжы.
У выпадку новых інцыдэнтаў Літва папярэдзіла пра магчымыя «дадатковыя меры».
Post #39256
243

- 🔥 1