Добрыя навiны
🔊ВСУ працягваюць наступальныя аперацыі і прасоўваюцца наперад: тут, тут, тут, тут і тут.
🔊На магіле беларускага Героя, Народнага Героя Украіны Дзмітрыя "Ганса" Рубшэўскага, быў устаноўлены і ўзняты нацыянальны сцяг Беларусі.
🔊Грамадскае аб’яднанне "Пагоня" выказвае падзяку беларусам. Дзякуючы салідарнасці і падтрымке беларускія дабраахвотнікi батальёна “Волат” падрыхтавалi пазашляхавікі да працы і зімы.
🔊Беларускія распрацоўшчыкі гульні World of Tanks сабралі больш як $1 млн. на хуткія для Украіны.
🔊Расейскія партызаны працягваюць супрацьстаяць крамлёўскаму рэжыму: тут і тут.
🔊 ЕС выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 12 лістапада: тут i тут.
🔊Беларусы з розных краін свету ўшанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі: тут, тут, тут, тут, тут i тут.
🔊У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь».
🔊 Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адмовіўся здымаць санкцыі з беларускага бізнэсмэна Мікалая Вераб'я, памагатага рэжыму.
🔊Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча.
🔊Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023».
🔊Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводства.
🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адчыніўся арт-праект “Rooting Point”.
🔊Імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны будзе насіць сквер у сталіцы Латвіі.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!
@supolka_by | @jadnajsia_bot
Post #1622
878