TGViewer
STRYZHAK STRYZHAK @stryzhak · 1.2K subscribers
Post #3750 168
Сабачка можа сядзець склаўшы лапкі, а я не.

Шукаю працу, пажадана па профілі грамадскай камунікацыі, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці бізнэсу і таму падобных сферах.

Магу пісаць артыкулы на розныя тэмы, магу рыхтаваць аналітычныя справаздачы, магу быць публічным і непублічным.

За сваё прафесійнае жыццё я працаваў і адзін і ў камандзе. Кіраваў і быў падначаленым. Ствараў каманды з нуля і ўключаўся ў тыя, што ўжо існуюць. Максімальны памер каманды якой я кіраваў - ад 1 да 50 чалавек. Аб'ёмы бюджэтаў з якімі працаваў - ад нулявога да мільёнаў еўра.

Пажадана дыстанцыйна, альбо Вільня. Але ж лёгкі на ўздым і гатовы да камандзіровак. CV дашлю па запыце..

Калі маеш пастаянную прапанову - выдатна. Калі маеш часовыя і разавыя падпрацоўкі - таксама выдатна. Калі нічога ня маеш, але ведаеш каму сказаць што я шукаю працу - выдатна.

Лайк і рэпост гэтага поста табе нічога не каштуе, а для мяне падвысіць шанцы на паспяховы пошук. Дзякуй!
  • ❤ 19
  • 👍 5
  • 👏 3
  • 🔥 1
More from @stryzhak
  1. Oct 5, 2026Штош, быў у нас толькі Саша, а цяпер яшчэ і Сірожа. Трагікамедыя ў кожную хату.
  2. Oct 4, 2026У калоніі памёр доктар Ігар Пастноў. Рэзкі і безапеляцыйны праўдаруб, што выкрываў хібы ме…
  3. Oct 3, 2026Літоўскі ўдзельнік акцыі супраць міграцыі... не валодае літоўскай мовай. - Прабачце, ці мо…
  4. Oct 3, 2026Наўздагон да ўспамінаў пра путч-93. Памёр Анатоль Кашпіроўскі. Усесаюзнаму шаману было 87…
  5. Oct 3, 2026Восень 1993-га была вельмі халоднай. Скаваная холадам зямля, прадзьмутая паўночным ветрам.…
  6. Oct 1, 2026Троху добрых навінаў вам у стужку Разам з вамі мы сабралі 1332,25 злотых на дапамогу былым…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →